KREVA CREATE

collage__circle
collage__knight
collage__legs
collage__microphone
collage__yarylo
collage__arm
collage__disk
collage__cello
collage__photo
collage__cat
1
preloader

Фэст у Крэве

Філасофія, місія фестывалю

kreva-stork
Месца, якое натхняе
Аднадумцы, якія дзеляцца энергіяй
kreva-stork
Актыўнасці, дзе можна раскрыць свой талент

Майстэрня

workshop-symbol-image
kreva-collage

Падчас фестывалю беларускія майстры і валанцёры пераўтвораць старажытныя яўрэйскія могілкі ў паркавую прастору: традыцыйныя сімвалы з надмагілляў паўстануць у выглядзе трохмерных арт-інсталяцый.

  • kreva-Дзядовік

    Вольга Дзядовік

    Беларусь

    Спявачка ды перформер, шые пледы са словаў і гукаў

    Сайт
  • kreva-Клепікава

    Святлана Клепікава

    Беларусь

    Мастачка, дызайнер, фатограф, этнограф, шануе веру продкаў

    Сайт
  • kreva-Пірагова

    Паліна Пірагова

    Беларусь

    Мастак, што робіць з вербаў вечнасць, палова творчага дуэта ECHO

    Сайт
  • kreva-Сакалоу

    Алесь Сакалоў

    Беларусь

    Скульптар, які марыць пасадзіць у Беларусі бронзавы лес

    Сайт
  • kreva-Цімашоу

    Васіль Цімашоў

    Беларусь

    Мастак, што робіць з вербаў вечнасць, палова творчага дуэта ECHO

    Сайт

Адукацыя

workshop-symbol-image
  • workshop-symbol-image Майстар-клас

    Чароўны свет выцінанкі

    Вольга Бабурына

  • workshop-symbol-image Майстар-клас

    Фатаграфія без фотакамеры ў тэхналогіі Lumen printing

    Сяргей Лескець

  • workshop-symbol-image Лекцыя

    Магія беларускіх раслін

    Сяргей Лескець

  • workshop-symbol-image Лекцыя

    Лёс жанчыны і мастачкі Ніны Бохан

    Галіна Антонава-Падмостка

Музыка

workshop-symbol-image

Дыяфільм Live

Прафесійныя музыкі і акцёры ажывяць пад зоркамі старыя дыяфільмы і новы беларускі гістарычны комікс да юбілею Крэўскай уніі. Магічная атмасфера, трапны гумар, нечаканыя сэнсы і жывы гук.

Шоу маланак

Нашчадак Тэслы і Вітаўта, «уладар маланак» і рыцар навукі Алег Мельнік прыручыць бліскавіцы на вашых вачах (пры надвор'і без дажджу). Эмацыйная зарадка праз шоу электрычных разрадаў!

Рэха

Гучным рэхам раскоцяцца па Крэву акапэльныя дзіцячыя спевы. Вакальны ансамбль «Рэха» праспявае беларускія, польскія і нават лацінскія песні, а таксама духоўныя куплеты і spiritual.

TryNici

Музычная ўнія ў Крэве! Оперная дзіва Маргарыта Ляўчук, лідар «Троіца» Іван Кірчук, лідар Vuraj Сяржук Доўгушаў аб’ядналіся ў праект TryNici. Насалодзімся касмічным міксам класікі, фолку і неафальклору.

Пытанні

  • Дзе адбудзецца фестываль?

    У мястэчку Крэва ля падножжа Юравай гары на прыватнай тэрыторыі па адрасе вул. Дзяржынскага, 19.

  • А якой гадзіне распачнецца фэст?

    Уваход на пляцоўку магчымы з 10 гадзін раніцы.

  • Што будзе на фестывалі?

    Музыка, лекцыі, майстар-класы, прэзентацыя беларускага комікса ў гонар юбілею Крэўскай уніі!

  • Дзе глядзець падрабязную праграму?

    Расклад адукацыйнай і музычнай частак шукайце ў нашых сацыяльных сетках, а таксама на тэрыторыі фэсту.

  • Дзе набыць квіткі?

    Каб патрапіць на фестывальную пляцоўку, неабходна падтрымаць праект на суму ад 20BYN шляхам пералічэння сродкаў на банкаўскую картку (5299 2283 2016 7147). Калі ласка, дашліце квітанцыю на krevatravel@gmail.com

  • Ці ёсць перавагі для ўваходу?

    Уваход для жыхароў Крэва і для асоб да 16 гадоў вольны. Дзеці да 7 гадоў дапускаюцца на пляцоўку ў суправаджэнні бацькоў.

  • Ці можна прайсці з жывёламі на фэст?

    Можна пры наяўнасці намысніка і ланцужка. Не забывайце прыбіраць за сваімі гадаванцамі і не пакідайце іх без нагляду.

  • Як даехаць на фестываль?

    Мястэчка Крэва знаходзіцца на палове шляху з Мінска ў Вільню. Транспарт можна падабраць ТУТ

  • Ці будзе на фестывалі стаянка для аўтамабіляў?

    Вы можаце пакінуць свой аўтамабіль непадалёк ад месца правядзення фэсту ці на неахоўнай стаянцы ў цэнтры мястэчка.

  • Ці будзе на фестывалі арганізавана харчаванне?

    Так, будзе працаваць фудкорт. Таксама вы можаце перакусіць у мясцовай кавярні.

  • А ці будуць батуты і салодкая вата?

    Так! У дзень нашага фэсту ў цэнтры мястэчка ўлады ладзяць абласны фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. Пры жаданні, вы можаце наведаць і гэтую падзею. Уваход па асобных квітках.

  • Што неабходна ўзяць з сабой?

    Дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт або сведчанне кіроўцы), цёплыя рэчы на выпадак халоднага надвор’я і дажджу.

  • Ці ёсць на тэрыторыі фестывалю банкамат?

    Банкаматаў на тэрыторыі фестывалю або ў непасрэднай блізкасці няма.

  • Ці ёсць на фестывалі кемпінг?

    Так, на фестывалі будзе арганізавана зона для ўсталявання вашых намётаў.

  • Ці можна арандаваць намёт на фестывалі?

    Не, такой паслугі няма.

  • Што нельга праносіць на тэрыторыю фестывалю?

    Алкагольныя напоі ў любой тары, наркатычныя рэчывы, шкляную тару, выбуховыя рэчывы, піратэхніку.

  • Я страціў асабістыя рэчы. Як мне дапамогуць?

    На ўваходзе будзе арганізаваны пункт знаходак. Памятайце, што арганізатары не нясуць адказнасць за рэчы наведвальнікаў.

  • Хачу падтрымаць фестываль і стаць партнёрам фестывалю. З кім звязацца?

    Па пытаннях спонсарскай дапамогі фестывалю пішыце на krevatravel@gmail.com

  • Я не знайшоў тут адказ на сваё пытанне, што мне рабіць?

    Любое вашае пытанне вы можаце задаць нам праз Facebook ці Instagram

Стварай

Крэва

Гісторыю

Шэдэўры

Падтрымаць

Партнёры

  • kreva-stork
  • kreva-stork
  • kreva-stork
  • kreva-stork
  • kreva-stork
  • kreva-stork